1. Патрабаванні, што прад’яўляюцца да зваротаў:
- звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове;
- электронныя звароты грамадзян павінны змяшчаць: назву і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот; прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання); выкладанне сутнасці звароту; адрас электроннай пошты;
- электронныя звароты юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў павінны змяшчаць: назву і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот; поўную назву юрыдычнай асобы і яе месца знаходжанне; выкладанне сутнасці звароту; прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты; адрас электроннай пошты;
- тэкст звароту павінен быць чытэльным, не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных або абразлівых слоў ці выразаў;
- да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца дакументы, што пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
2. Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
- не адпавядаюць устаноўленым заканадаўствам патрабаванням, што прад’яўляюцца да электронных зваротаў;
- разглядаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах; звароты з’яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду; змяшчаюць пытанні, вырашэнне якіх не знаходзіцца ў кампетэнцыі адкрытага акцыянернага таварыства «Пеленг»;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- заяўнікам пададзены паўторны зварот, у тым ліку занесены ў кнігу заўваг і прапаноў, і ў ім змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.
3. Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.
4. Калі для разгляду электроннага звароту па сутнасці неабходна ўказанне персанальных дадзеных заяўніка або іншых асоб, за выключэннем тых, што змяшчаюцца ў звароце, заяўніку прапануецца звярнуцца з вусным ці пісьмовым зваротам.
5. Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, які ўказаны ў электронных зваротах, за выключэннем выпадкаў накіравання пісьмовых апавяшчэнняў.
6. На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні) у выпадках, калі:
- заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ або адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты;
- у электронным звароце пазначаны адрас электроннай пошты, па якім па тэхнічных прычынах не атрымалася даставіць адказ (апавяшчэнне).